Новости
Главная | Регистрация | Вход

Главная » 2012 » Август » 14 » "Крымінальнікі" ва ўчастковыя камісіі не прайшлі, але трапілі ў ЦВК
01:39
"Крымінальнікі" ва ўчастковыя камісіі не прайшлі, але трапілі ў ЦВК

Асуджаных за ўдзел у недазволеных акцыях, мацюкі ці распіванне піва на вуліцы прыраўноўваюць да крымінальнікаў і ў выбарчыя камісіі не ўключаюць. Менш за 1% участковых камісій закрыла сваімі людзьмі апазіцыя. А ўсё таму, што вылучаюць людзей з крымінальным мінулым, сцвярджае сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік. Мікалай Лазавік: "На жаль, прадстаўнікі палітычных партый не заўсёды клапоцяцца аб якасным складзе таго, каго яны рэкамендуюць. Асабліва шмат асоб, якія не карыстаюцца аўтарытэтам сярод насельніцтва, а маюць рэпутацыю бандытаў і крымінальнікаў, паступае падчас фармавання ўчастковых камісій”. Крымінальнікамі, паводле Лазавіка, лічацца і тыя, хто мае за плячыма адседку па крымінальным артыкуле, і тыя, хто прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі альбо за мацюкі ў грамадскім месцы, да прыкладу. Праўда, ніякія законы альбо інструкцыі не забараняюць уключаць такіх "крымінальнікаў” у склад выбарчых камісій, прызнае сакратар ЦВК. Але тут слова за чыноўнікамі мясцовых выканкамаў, якія ладзяць для прэтэндэнтаў кастынг. Мікалай Лазавік: "Падбор кандыдатур - гэта суб’ектыўнае права мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Гэта як на конкурсе: калі ёсць выбар, то яны маюць права выбіраць Іванова, Пятрова ці Сідарава”. Ды і практычна няма сярод прэтэндэнтаў "палітычных крымінальнікаў”, большасць - сапраўдныя! Мікалай Лазавік: "Тут адміністрацыйная адказнасць вельмі... За распіцце алкагольных напояў, за знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадскім месцы, за здзяйсненне ДТЗ і пакіданне месца ДТЗ. А гэта ўжо мае пах злачынства. І нават ёсць грамадзяне, якія прыцягваліся за "ўхіленне ад утрымання дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні”. Такіх вось крымінальнікаў, паводле яго слоў, спрабавала прапхнуць ў выбарчыя камісіі Гродна Аб’яднаная грамадзянская партыя. Навошта яны гэта робяць, цікавіцца "Еўрарадыё" ў лідара АГП Анатоля Лябедзькі. Той Лазавіку не верыць, але інфармацыю пра крымінальнае мінулае будзе ўдакладняць. Анатоль Лябедзька: "Ужо была сітуацыя падчас фармавання акруговых камісій: Лазавік казаў, што мы прапанавалі туды самагоншчыкаў. Аўтарытэтна заяўляю, што наконт акруговых камісій, прыклады якіх прыводзіў Лазавік, за выключэннем аднаго чалавека, у якога ёсць судзімасць, гэта хлусня была. Я думаю, што не будзе выключэннем і выказванні па ўчастковых камісіях. Але мы зараз скажам, каб нам даслалі даведку па кожным прозвішчы асобна”. Апроч АГП, сцвярджае сакратар ЦВК, ва ўчастковыя камісіі крымінальнікаў любяць прасунуць "Справядлівы свет” і Партыя БНФ. Мясцовыя ўлады, якія і фармавалі склад гэтых выбарчых камісій, паставілі на іх шляху такую шчыльную засланку, што прайсці яе не здолеў ніхто. Нават тыя, хто адміністрацыйных артыкулаў у біяграфіі не маюць, здзіўляецца старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Аляксей Янукевіч: "Большасць тых, каго мы вылучылі ў склад камісій, не былі пакараныя нават па цяперашніх законах ні ў крымінальным, ні ў адміністрацыйным парадку. За выключэннем палітычных ці звязаных з грамадскай актыўнасцю спраў”. Пры гэтым лідар Партыі БНФ не выключае, што сярод некалькіх соцень вылучэнцаў мог патрапіць адзін-два з крымінальным мінулым і некалькі - з адміністрацыйным. І ўсё ж, як стала вядома "Еўрарадыё", адзін крымінальнік у выбарчую камісію патрапіў. Прычым, не ва ўчастковую, а... у Цэнтравыбаркам. Гэта кіраўнік "Справядлівага света” Сяргей Калякін, смяецца намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў. Валерый Ухналёў: "Мы накіравалі Сяргея Калякіна ў Цэнтральную выбарчую камісію сябрам з правам дарадчага голасу. Дык ён таксама лаяўся матам, на ім вісіць адміністрацыйнае пакаранне. Значыцца, ён таксама такі вось нягоднік”. Такая ж сітуацыя з крымінальным мінулым і ў астатніх вылучэнцаў у склад камісій. Палітычныя артыкулы асобныя з іх маюць, а вось крымінальных ці ўзгаданых Лазавіком "слізкіх” адміністрацыйных няма ні ў каго. Билеты на чартеры по выгодным ценам!
Просмотров: 819 | Добавил: qqq | Рейтинг: 0.0/0

Меню сайта

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Август 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Copyright MyCorp © 2024 | Создать бесплатный сайт с uCoz