Новости
Главная | Регистрация | Вход

Главная » 2012 » Август » 14 » Варшаўская паліцыя затрымала хуліганаў, якія ўчынілі бойку з беларусамі
02:32
Варшаўская паліцыя затрымала хуліганаў, якія ўчынілі бойку з беларусамі

4 чалавекі знаходзяцца ў распараджэнні паліцыі. Пра гэта распавялі "Еўрарадыё" ў галоўным офісе варшаўскай паліцыі. "Група палякаў сышла з поля перад прыездам паліцыі. Але ўжо праз пару гадзінаў былі вызначаныя іх даныя, а таксама месцы, у якіх яны маглі знаходзіцца. Учора былі затрыманыя тры мужчыны, а сёння зранку чацвёрты. Зараз праводзяцца дзеянні, накіраваныя на высвятленне іх удзелу ў разбоі і ў бойцы. Зараз яны знаходзяцца ў паліцыі, іх дапытваюць”, - распавёў "Еўрарадыё" прэс-сакратар галоўнага офіса варшаўскай паліцыі Марыюш Мрозэк. Па яго словах, пакуль рана казаць пра нейкае пакаранне, але хутка будзе сфармулявана абвінавачванне. Разам з допытам хуліганаў, якія справакавалі бойку, паліцэйскія збіраюць паказанне ад пацярпелых. Таксама паліцыя спрабуе знайсці фотаапарат, скрадзены ў фотакарэспандэнта сайта charter97.org Івана Мяжуя. Нагадаем, хуліганы зламалі нос судырэктару Беларускага дома Змітру Бародку, а таксама разбілі галаву і зламалі палец Івану Мяжую. Турнір на Кубак Беларускага дома ў Варшаве мусіў адбыцца 12 жніўня ў Варшаве. У ім збіраліся паўдзельнічаць каманды "Еўрарадыё", Белсату, актывісты "Еўрапейскай Беларусі", "Беларускай нацыянальнай памяці" і Беларускага дому. Дешевые запчасти опель продажа в Донецке, проконсультируем и подберем запчасти!
Просмотров: 568 | Добавил: qqq | Рейтинг: 0.0/0

Меню сайта

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Август 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Copyright MyCorp © 2017 | Создать бесплатный сайт с uCoz