Новости
Главная | Регистрация | Вход

Главная » 2012 » Август » 14 » Алімпійскі медаль абышоўся бюджэту ў 3,6 мільёна долараў
02:31
Алімпійскі медаль абышоўся бюджэту ў 3,6 мільёна долараў

Еўрарадыё пры дапамозе афіцыйных дакументаў падлічыла дзяржаўныя выдаткі на падрыхтоўку да Гульняў. Згодна з пастановай Саўміна "Аб праграме падрыхтоўкі спартсменаў да Алімпійскіх гульняў”, было выдаткавана каля 190 мільярдаў рублёў. Для больш простых падлікаў пераводзім гэтыя грошы ў долары па курсе Нацбанка. Год Br Курс долара ў Br (паводле Нацбанка) $ Усяго (сума ў $) 2009 29 126 600 000 2880 Каля 10 млн 113 тыс. 2010 40 219 200 000 2950 Каля 13 млн 634 тыс. 2011 55 136 100 000 5350 Каля 10 млн 306 тыс. 2012 75 497 535 000 8160 Каля 9 млн 252 тыс. Каля 43 млн 305 тыс. Такім чынам, канчатковую суму дзелім на колькасць 12-ці заваяваных медалёў (забраную ў Надзеі Астапчук залатую ўзнагароду ў разлік не бярэм). Атрымліваецца прыкладная лічба выдаткаў – 3 млн 609 тыс. долараў за адзін алімпійскі медаль. Пры гэтым наш новаспечаны алімпійскі чэмпіён у стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі Сяргей Мартынаў гаворыць, што карыстаецца патронамі, якія былі выпушчаныя яшчэ за савецкім часам. "Патроны яшчэ з савецкіх часоў засталіся. Гэта такія, чыста для спаборніцтваў. Некалькі разоў на год пастраляць, – удакладняе чэмпіён журналісту Еўрарадыё. – Трэніровачныя патроны купляліся, як трэба было. Зборы забяспечваліся, зброя, патроны – усё было”. Па сканчэнні Алімпіяды беларускія спартоўцы, якія выступілі паспяхова, рыхтуюцца да атрымання прэмій. За золата абяцаюць 150 тысяч долараў, за срэбра – 75, за бронзу – 50. Але як быць з тымі алімпійцамі, якіх, на думку беларускай алімпійскай дэлегацыі, засудзілі? Ці атрымае прэмію штангістка Новікава, якую, на думку многіх, спынілі суддзі? Віцэ-прэм’ер урада Анатоль Тозік адкрыта заявіў, што лічыць судзейства падчас спаборніцтваў з удзелам Настассі неаб’ектыўным. "Я думаю – не, па законе нельга. Прыедзе міністр, ён мае права вырашаць”, – распавядае Еўрарадыё чыноўнік, блізкі да кіраўніцтва нашай цяжкаатлетычнай зборнай. Ужо ў аўторак, 14-га жніўня, міністр спорта Алег Качан будзе праводзіць прыём нашых алімпійцаў у Мінску. А пакуль пра лёс бронзавай прэміі для Настассі Новікавай нічога не вядома. "Наконт прэміяльных – я не ведаю. Гэта ўсё будзе вырашаць прэзідэнт. Калі прэзідэнт скажа заплаціць, то заплацяць”, – лічыць Віктар Шылай, асабісты трэнер штангісткі. І сёння спецыяліст перакананы, што тэхнічнай памылкі ў апошняй спробе Настасся не дапускала. "Я ў такім шоку, што… Там раскачкі не было. Раскачка – гэта калі граюць ногі. Яна звычайна такая хуткасная, у тэмпе, – працягвае Віктар Шылай. – Гэтак жа Арамнаў штурхае, алімпійскі чэмпіён з Казахстана Ільін. Многія так у тэмпе штурхаюць. Сярэдні суддзя на спаборніцтвах да мяне падышоў пасля спаборніцтваў і сказаў: "Усё было чыста”. Сама Настасся заяўляла, што яна блізкая да завяршэння кар’еры. Але пасля Гульняў у Лондане штангістка раззлавалася і не спяшаецца завязваць са штангай. Віктар Шылай: "Мы з ёй правялі гутарку. Яна сказала: "Я пакуль кідаць не буду, буду рыхтавацца да чэмпіяната свету”.
Просмотров: 846 | Добавил: qqq | Рейтинг: 0.0/0

Меню сайта

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Август 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Copyright MyCorp © 2024 | Создать бесплатный сайт с uCoz