4 чалавекі знаходзяцца ў распараджэнні паліцыі. Пра гэта распавялі "Еўрарадыё" ў галоўным офісе варшаўскай паліцыі.
"Група палякаў сышла з поля перад прыездам паліцыі. Але ўжо праз пару гадзінаў былі вызначаныя іх даныя, а таксама месцы, у якіх яны маглі знаходзіцца. Учора былі затрыманыя тры мужчыны, а сёння зранку чацвёрты. Зараз праводзяцца дзеянні, накіраваныя на высвятленне іх удзелу ў разбоі і ў бойцы. Зараз яны знаходзяцца ў паліцыі, іх дапытваюць”, - распавёў "Еўрарадыё" прэс-сакратар галоўнага офіса варшаўскай паліцыі Марыюш Мрозэк.
Па яго словах, пакуль рана казаць пра нейкае пакаранне, але хутка будзе сфармулявана абвінавачванне.
Разам з допытам хуліганаў, якія справакавалі бойку, паліцэйскія збіраюць паказанне ад пацярпелых. Таксама паліцыя спрабуе знайсці фотаапарат, скрадзены ў фотакарэспандэнта сайта charter97.org Івана Мяжуя.
Нагадаем, хуліганы зламалі нос судырэктару Беларускага дома Змітру Бародку, а таксама разбілі галаву і зламалі палец Івану Мяжую.
Турнір на Кубак Беларускага дома ў Варшаве мусіў адбыцца 12 жніўня ў Варшаве. У ім збіраліся паўдзельнічаць каманды "Еўрарадыё", Белсату, актывісты "Еўрапейскай Беларусі", "Беларускай нацыянальнай памяці" і Беларускага дому. Дешевые запчасти опель продажа в Донецке, проконсультируем и подберем запчасти!
|